Ляпис Трубецкой — Цмок ды арол (Текст и слова песни)

Зноў святкаваў Івана Купала



Каля беларускага вакзалу.



Вялікая Грузінская, Бутырскі вал –



Папараці кветку ўначы шукаў



Дзе мая мама, дзе мая Зеля?



Быў Мазэль, а стаў Ямелем.



Блукаю па свеце, як сабака блахасты,



А ў Менску чакае хворы тата.



Белыя воблакi, чорны анёл!



Старыя ворагi – Цмок ды Арол!



Белыя воблакi, чорны анёл!



Старыя ворагi – Цмок ды Арол!



Раззлаваў хам шклоўскага пана,



Нарадзіўся беларусам – стаў цыганам.



Каціся па свеце на бусліку-ровары,



Вясёлая батлейка, кажы містэрыю.



Дзе мой Паўлiк? Дзе мая Вольга?



Гуляй, музыка, вандроўную польку!



Стаптаў боцiкi, знасiў адзёжу,



Вяртайся на Радзiму, злодзей Сярожа!

Оцените статью
Добавить комментарий